wd wp Пошук:

Стужачніцы

Стужачніцы, Стужкі ордэнскія[1] (Catocalinae) — падсямейства лускакрылых сямейства совак. Пашыраны ў Еўразіі і паўночнай Амерыцы. Жывуць пераважна ў шыракалістых і поймавых лясах. Большасць відаў актыўныя на змярканні і ўначы, некаторыя - шкоднікі лясных і культурных раслін. На Беларусі 16 відаў, сярод іх - малая дубовая стужачніца.

Апісанне

Размах крылаў да 12 см. Афарбоўка пярэдніх - пад малюнак кары, заднія - яркія, з пярэвязямі (адсюль другая назва). Вусікі шчацінікападобныя. Лічынкі (вусені) маюць 3-5 пар брушных ножак, кормяцца лісцем дрэў і кустоў, пераважна букавых, вярбовых, ружавых.

Сістэматыка

Гл. таксама

Зноскі

  1. Стужачніцы, Стужкі ордэнскія/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.222
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стужачніцы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum