wd wp Пошук:

Азімая соўка

Азі́мая соўка (Agrotis segetum) — насякомае атрада матылёў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі.

Размах крылаў 4-5 см. Пярэднія крылы шэрыя або амаль чорныя з плямамі, заднія — белыя. Актыўныя ўначы. Самка вельмі пладавітая, адкладвае больш за 2000 яец. Матылькі жывяцца нектарам кветак, сокам раслін, вусені — травяністымі раслінамі. Шкоднікі сельскагаспадарчых культур: псуе высеянае зерне азімых злакаў, шкодзіць руні, кукурузе, сланечніку, бавоўніку, іншым раслінам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Земляныя соўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS