wd wp Пошук:

Палац Уайтхол

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уайтхол.

Уайтхольскі палац на карціне галандскага мастака XVII стагоддзя.
Праект новага палаца, Ініга Джонс, 1638

Уайтхольскі палац (Palace of Whitehall, літ. «палац Белай залы») быў асноўнай рэзідэнцыяй англійскіх каралёў у Лондане з 1530 па 1698 год, калі ён згарэў. На момант пажару ў палацы налічвалася звыш паўтары тысяч памяшканняў, што рабіла яго самым вялікім ва ўсёй Еўропе, калі не ў свеце. У склад палаца ўваходзілі двары для гульні ў мяч і тэніс, для пеўневых баёў і рыцарскіх турніраў. Тут Генрых VIII святкаваў свае вяселле з Ганнай Балейн і Джэйн Сеймур. У 1611 годзе ва Уайтхоле адбылася прэм’ера шэкспіраўскай «Буры». Адзінае, што засталося ад комплексу, — мініяцюрны Банкетная зала (арх. Ініга Джонс, 1622) з плафонам пэндзля Рубенса. Ад палаца бярэ назву вуліца Уайтхол.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Палацы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Гісторыя Лондана