wd wp Пошук:

Солід

Солід
(Рымская імперыя)
Намінал:
Маса: 1/72 рымскага фунта

(4,55 г) г

Метал: золата
Гады чаканкі:
Аверс
Рэверс

Со́лід[1] (ад лац.: Solidus — цвёрды, трывалы, масіўны) — рымская залатая манета, выпушчаная ў 309 годзе н.э. імператарам Канстанцінам. Важыла 1/72 рымскага фунта (4,55 г). Яна замяніла ў якасці асноўнай залатой манеты аўрэўс. У 314 годзе ўведзена ў заходняй частцы Рымскай імперыі, а ў 324 годзе — на ўсёй тэрыторыі імперыі. Доўгі час заставалася асноўнай манетай і грашова-разліковай адзінкай Рымскай імперыі, затым Візантыі. Грэчаская назва візантыйскага соліда — «намізма», у Еўропе яго часцей называлі «безант» або «бізанцін».

Акрамя соліда, чаканіліся таксама залатыя манеты ў 1/2 соліда («семіс») і 1/3 соліда («трыенс», вага 1,52 г; ў Візантыі больш вядомая як «трэміс»).

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Залатыя манеты
Катэгорыя·Манеты Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Замежныя манеты на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Замежныя манеты на тэрыторыі Русі
Катэгорыя·Манеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Солід
Катэгорыя·Сярэдневяковыя манеты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара