wd wp Пошук:

Соевы алей

Соевы алей

Со́евы але́й[1] — раслінны тлусты паўвысыхальны алей, атрымоўваюць з насення соі (Glycine max).

Склад

Сярэдняе ўтрыманне тлустых кіслот у соевым алеі (%): 51—57 лінолевай; 23—29 алеінавай; 4,5—7,3 стэарынавай; 3—6 ліналенавай; 2,5—6,0 пальміцінавай; 0,9—2, 5 арахінавай; да 0,1 гексадэцэнавай; 0,1—0,4 мірысцінавай.

Уласцівасці

Соевы алей мае тэмпературу застывання ад −15 да −18 °C, паказчык праламлення 1,474—1,478, ёдны лік 120—141, кінематычная глейкасць пры 20 °C (59—72)·10−6 м²/с. Шчыльнасць 924—934 кг/м³ (пры тэмпературы 15 °C). Лік абмылення 189—195, лік Рэйхерта-Мейсля 0,50—0,80, лік Паленскэ 0,8—1,1.

Выкарыстанне

Соевы алей выкарыстоўваецца ў якасці харчовага прадукта, ў вытворчасці маргарыну, мыйных сродкаў, пакосту, алкідных смол, алейных лакаў і інш.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Соевыя прадукты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Алеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак