wd wp Пошук:

Маргарын

Маргарын

Маргарын (фр.: Margarine) — штучна прыгатаваны цвёрды харчовы тлушч. Па знешнім выглядзе, каларыйнасці, засваяльнасці арганізмам блізкі да сметанковага масла.

Атрыманне

Атрымліваюць эмульгаваннем сумесі саламасу (гідрагенізаваны алей, рыбін тлушч), жывёльных тлушчаў, какосавага і іншых алеяў з вадой, малаком (цалкам ці часткова сквашаным), смакавымі і пахучымі дабаўкамі, фарбавальнікамі. Вырабляюць маргарын малочны і кулінарны, ці безмалочны. Малочны маргарын (сметанковы, сталовы, экстра) які мае 82—84 % тлушчу, спажываюць у ежу, а таксама выкарыстоўваюць у кулінарыі ў асноўным для выпечкі (перашкаджае чарсцвеннню мучных вырабаў). Кулінарны маргарын паводле паходжання зыходнай сыравіны падзяляюць на раслінны (напр.гідратлушч) і камбінаваны (найбольш пашыраны маргагуселін — сумесь 70 % гідратлушчу, 20 % свінога шмальцу, 10 % алею, араматызаваная алейнай выцяжкай цыбулі). Выкарыстоўваюць для смажання, тушэння, прыгатавання фрыцюру, выпечкі кандытарскіх вырабаў

Асноўныя вытворцы маргарыну ў Беларусі — Мінскі маргарынавы завод і Гомельскі тлушчавы камбінат.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Харчовыя алеі