wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Шчорс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчорс. Мікалай Аляксандравіч Шчорс (25.5(6.6).1895, Сноўск — 30 жніўня 1919, каля вёскі Бялошыца, Карасценскі раён, Жытомірская вобласць, пахаваны ў Самары) — удзельнік Грамадзянскай вайны 1918—1920 гадоў. Член Камуністычнай партыі з 1918 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і паравознага машыніста. Скончыў ваенна-фельчарскую школу ў Кіеве (1914) і паскораны курс Віленскага ваеннага вучылішча ў Палтаве (1916). Удзельнік Першай сусветнай вайны 1914-1918, спачатку ваенны фельчар, затым малодшы афіцэр на Паўднёва-Заходнім фронце, у 1917 годзе падпаручнік. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вярнуўся на радзіму і ў лютым 1918 года. У Сноўску стварыў партызанскі атрад, у сакавіку — красавіку камандаваў аб’яднаным атрадам Навазыбкаўскага павета, які ў складзе 1-й рэвалюцыйнай арміі ўдзельнічаў у баях з кайзераўскімі войскамі. У верасні 1918 года сфармаваў ў раёне Унечы з асобных партызанскіх атрадаў 1-ы Украінскі савецкі полк імя Багуна. У кастрычніку — лістападзе камандаваў Багунскім палком, з лістапада 1918 года — 2-й брыгадай 1-й Украінскай савецкай дывізіі (Багунскі і Тарашчанскі палкі), якая вызваліла Чарнігаў, Кіеў і Фастаў ад войскаў Украінскай дырэкторыі. 5 лютага 1918 года Шчорс быў прызначаны камендантам Кіева і ўзнагароджаны Часовым рабоча-сялянскім урадам Украіны ганаровай зброяй. З 6 сакавіка па 15 жніўня 1919 года Шчорс камандаваў 1-й Украінскай савецкай дывізіяй, якая ў ходзе наступу вызваліла ад Арміі УНР Жытомір, Вінніцу, Жмерынку, разбіла галоўныя сілы Арміі УНР у раёне Сарны — Роўна — Броды — Праскураў, а затым летам 1919 года абаранялася ў раёне Сарны — Наваград-Валынскі — Шапятоўка ад войскаў Польшчы і Арміі УНР, але была вымушана адыходзіць на ўсход. З 21 жніўня 1919 года Шчорс — камандзір 44-й стралковай дывізіі (у яе улілася 1-я Украінская савецкая дывізія), якая абараняла Карасценскі чыгуначны вузел, што забяспечыла эвакуацыю Кіева і выхад з акружэння Паўднёвай групы 12-й арміі. Знаходзячыся на перадавых Багунскага палка, Шчорс быў забіты.

Зноскі

  1. Щорс Николай Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ваеннага вучылішча
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Партызаны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Прататыпы літаратурных персанажаў
Катэгорыя·Памерлі 30 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Военачальнікі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Валынскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных