«Сне́гу больш не бу́дзе» (польск.: Śniegu już nigdy nie będzie) — мастацкі фільм 2020 года рэжысёраў Малгажаты Шумоўскай і Міхала Энглерта[1].
Імігрант Жэня працуе масажыстам. Сярод яго кліентаў — разбэшчаныя жыхары элітнага пасёлка. Нягледзячы на багацце, у глыбіні душы ўсе яны няшчасныя. Рукі загадкавага чужынца лечаць іх цялесныя хваробы, позірк заспакойвае і бачыць іх душы наскрозь. Рускі акцэнт Жэні гучыць для яго кліентаў як песня з мінулага, успамін бесклапотнага дзяцінства. Неўзабаве яго незвычайныя здольнасці зменяць жыццё кожнага з іх[2].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 6 намінацыямі[3].