Малгажата Шумоўска (польск.: Małgorzata Szumowska, нар. 26 лютага 1973) — польская кінарэжысёрка, сцэнарыстка і прадзюсарка. Была ўганаравана некалькімi міжнароднымi ўзнагародамi, у тым ліку прэміяй «Тэдзі» за стужку «У імя» на Берлінскім кінафестывалi і «Сярэбраным Леапардам» на кінафестывалi ў Лакарна за карціну «33 сцэны з жыцця». Была двойчы намінавана на Еўрапейскую кінапрэмію за фільмы «Шчаслівы чалавек» і «Замежнік». З’яўляецца лаўрэатам многіх прэстыжных прэмій у Польшчы. Яе карціна «Адкрыццi» з Жульет Бінош і Анаіс Дэмусцье выйшла ў пракат больш чым у 40 краінах.