wd wp Пошук:

Больмен

Больмен (шведск.: Bolmen) — возера ў паўднёвай Швецыі, знаходзіцца ў гістарычнай правінцыі Смоланд, на мяжы сучасных ленаў Крунуберг, Халанд і Ёнчэпінг.

Плошча возера — 184 км², максімальная глыбіня — 37 м. Больменскае возера забяспечвае значную частку патрэбнасці лена Сконэ ў прэснай вадзе з дапамогай 82-кіламетровага Больменскага вадаправода (шведск.: Bolmentunneln), які быў пабудаваны ў другой палове XX стагоддзя (1975—1987).

Больмен з’яўляецца дзясятым па велічыні возерам Швецыі.

На возеры маецца 365 астравоў. Найбуйнейшым з іх з’яўляецца востраў Больмсё, на якім быў зроблены шэраг археалагічных знаходак.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Швецыі
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат