Сме́йна[1] (трансліт.: Smiejna, руск.: Смейно) — хутар у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Германавіцкага сельсавета.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Сцефанполле, пазней у складзе гміны Германавічы Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].
Да 3 кастрычніка 1959 года хутар уваходзіў у склад Сцефанполлеўскага сельсавета Дзісенскага раёна[6], да 21 кастрычніка 1959 года ў падпарадкаванні Шаркаўшчынскага раёна, з 21 кастрычніка 1959 года ў складзе Германавіцкага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна[7].