wd wp Пошук:

Казімір Паўлавіч Буслаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буслаў. Казімір Паўлавіч Буслаў (25 кастрычніка 1914, в. Кашалёў, Буда-Кашалёўскі раён — 20 студзеня 1983) — беларускі савецкі філосаф. Акадэмік АН БССР (1972; член-карэспандэнт з 1969), доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[1].

Біяграфія

Член КПСС з 1943 г. Скончыў Смаленскі педагагічны інстытут у 1938, Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б) ў 1947 годзе, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1951[1] г.

У 1944—1948 гг. лектар ЦК КП(б)Б, у 1951-56 загадчык аддзела ЦК КПБ, у 1956—1972 гг. дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1970—1972 гг. выконваючы абавязкі, у 1973—1976 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, з 1976 года загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР[1]. Адначасова з 1951 г. дацэнт, затым прафесар БДУ, Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1972 года старшыня Беларускага аддзялення Філасофскага таварыства СССР[1].

Кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1952—1954 гг., член ЦК КПБ ў 1954—1961 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1959[1] гг.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы Буслава прысвечаны гістарычнаму матэрыялізму(руск.) бел., праблемам сацыялістычнага прагрэсу, гуманізму і культуры[1].

Навуковыя працы

Апублікаваў больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі[2].

Асноўныя працы[2]:

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. за цыкл работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі дакастрычніцкага перыяду. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), медалямі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Буслов Казимир Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
  2. 1 2 3 Акадэмік БУСЛАЎ Казімір Паўлавіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце