wd wp Пошук:

Слуцкая канфедэрацыя

Слу́цкая канфедэра́цыя — палітычны саюз праваслаўнай, кальвінскай і лютэранскай шляхты Вялікага Княства Літоўскага, утвораны ў Слуцку 20 сакавіка 1767 года[1]. Канфедэрацыя была створаная расійскім урадам для ўраўнаважання правоў некаталікоў і каталікоў. У 1766 годзе расійскі ўрад узняў пытанне пра роўнасць вызнанняў і захаванне liberum veto, згодна з якім кожны дэпутат сойму ці соймік меў права выказаць сваю нязгоду з любой пастановай сойму і такім чынам скончыць паседжанне і скасаваць усе прынятыя пастановы.

Сойм Рэчы Паспалітай не ўхваліў прапановаў расійскага ўрада, і ў Рэч Паспалітую былі ўведзеныя расійскія атрады. З актыўным удзелам маскоўскага пасла Мікалая Рапніна(руск.) бел. 20 сакавіка 1767 года была створаная канфедэрацыя, ачоленая кальвінскай шляхтай. Заснаванне адбывалася ў Свята-Траецкім манастыры. Маршалкам быў абраны Ян Юрый Грабоўскі[2]. Акт канфедэрацыі падпісалі 248 чалавек, сярод якіх быў епіскап Георгій (Каніскі).[2] Расійская імператрыца Кацярына II прыняла канфедэрацыю пад «найвышэйшую пратэкцыю», даслаўшы ў падтрымку 40-тысячнае войска.[3][2]

Вынікам Слуцкай канфедэрацыі стала ўраўненне праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі ў правах. Яно была зацверджана ў лютым 1768 года соймам Рэчы Паспалітай.

Зноскі

  1. Древний город на Случи, 1985
  2. 1 2 3 Дзесяць вякоў, 1997
  3. Г. Прыбытка. Святло і цені Бара. Барская канфедэрацыя на Беларусі: перадумовы і ход

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·З’явіліся ў 1767 годзе
Катэгорыя·1767 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Канфедэрацыі Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Гісторыя Слуцка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай