wd wp Пошук:

Слонімскі драматычны тэатр

Слонімскі драматычны тэатр — прафесійны тэатр, пачаў дзейнічаць 1 студзеня 1990 года ў Слоніме.

Кіраўніцтва

Першым дырэктарам і рэжысёрам у адной асобе стаў заслужаны дзеяч культуры Беларусі Мікалай Варвашэвіч (1934—2001). М. Варвашэвіч узначальваў тэатр да 2000 года.

Пастаноўкі

Калектыў тэатра ажыццявіў каля 100 пастановак для дарослых і юных гледачоў. У рэпертуары тэатра пераважаюць спектаклі камедыйнага жанру, пастаўленыя ў традыцыях беларускага народнага тэатра: «Прымакі» Я. Купалы, «Не забыцца і паспець на сябе хамут адзець» Л. Радзевіча, «Лекі ад кахання» і «Каханне з падманам» У. Галубка, «Трыбунал» А. Макаёнка.

Ставяцца п’есы сучасных беларускіх драматургаў: «Сабака з залатым зубам» У. Сауліча, «Жаніх па перапісцы» Андрэя Федарэнкі, «Чужыя грошы» Уладзіміра Бутрамеева, «Чарнакніжкік» С. Кавалёва, «Спакуса» А. Якімовіча, «Не пакідай мяне» А. Дударава.

Значнае месца ў рэпертуары тэатра займаюць п’есы класічнай і сучаснай рускай і замежнай драматургіі: «Жаніцьба Бальзамінава» і «На бойкім месцы» А. Астроўскага, «Сямейны партрэт з чужым» С. Лабазёрава, «Гаспадыня гасцініцы» К. Гальдоні, «Непаразуменне» А. Камю, «Жарты Парыжа» К. Манье, «Каханне ў стылі барока» Я. Стэльмаха, «Маю жонку завуць Марыс» Р. Шара, «Свабодны шлюб» Д. Фо, «Курыца» М. Каляды.

Тэатр шмат ставіць спектакляў на рускай і беларускай мовах для юных гледачоў і гастралюе з імі па Беларусі: «Дзень нараджэння» Н. Абрамцавай, «Залатое кураня» У. Арлова, «Новы калабок» П. Васючэнкі, «Мяфа» Н. Палешчанковай, «Малыш і Карлсан» К. Папова, «Зялёны атрад» В. Валжаніна, «Жыла-была Сыраежка» В. Зіміна, «Аднойчы гарачым-гарачым летам» В. Ткачова, «Дзень нараджэння ката Леапольда» А. Хайта, «Чарадзейнае люстэрка» І. Чаркашына і іншыя.

У асноўным калектыў тэатра абслугоўвае раённыя цэнтры і жыхароў вёсак у Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях. На сённяшні дзень у рэпертуары тэатра значацца 18 спектакляў для дзяцей і 15 пастановак для дарослых.

Прызнанне

Зноскі

  1. Мемориальная доска в честь Михаила Казимира Огинского на новом здании драмтеатра в Слониме

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Славутасці Слоніма
Катэгорыя·1990 год у Беларусі
Катэгорыя·Культура Слоніма
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Тэатры Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак