wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Сауліч

Уладзімір Уладзіміравіч Сауліч (нар. 1 верасня 1951, вёска Мацясы, Глыбоцкі раён) — беларускі драматург.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і калгаснікаў. У 1968 годзе скончыў Кіраўскую сярэднюю школу і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1973).

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў в. Азярцы Глыбоцкага раёна, на раённым радыё. 3 1980 года — уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы».

Творчасць

Першае апавяданне «Горкі яблык» надрукаваў у раённай газеце «Шлях перамогі» ў 1968 годзе. Аўтар п’ес «Халімон камандуе парадам» (1986 г.), пастаўленай Глыбоцкім тэатрам Дома культуры, Слонімскім народным Гродзенскай вобласці і Лоеўскім народным Гомельскай вобласці, «Адзін Гаўрыла ў Полацку», пастаўленай Глыбоцкім тэатрам, тэатрам г. Дзяржынска Мінскай вобласці і народным тэатрам г. Лоева, «Сабака з залатым зубам» (1992 г.), пастаўленай калектывам тэатра імя Янкі Купалы на «Вольнай сцэне» з народнымі артыстамі Беларусі Стэфаніяй Станютай і Генадзем Аўсяюгікавым у галоўных ролях.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне