wd wp Пошук:

Слонімская капэла Агінскага

Сло́німская капэ́ла Агі́нскага[1] — прыдворны аркестр Міхаіла Агінскага, якая існавала ў 1765—1793 гадах у горадзе Слонім (сучасны раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці Беларусі). Абслугоўвала паказы Слонімскага тэатра Агінскага, балі, касцёльныя службы, рабіла канцэртныя паездкі. Вызначалася высокім прафесійным узроўнем аркестра, своеасаблівым выканальніцкім стылем.

Гісторыя

Напачатку капэла складалася з 12 чалавек. З 1776 года мела вялікі ансамбль інструменталістаў і вакалістаў (53 чалавекі) на чале з Ю. Паўлі, А. Данезі і Я. Стэфані.

Сярод музыкантаў: 24 прыгонныя (напрыклад, Райскі, адзін з таленавітых удзельнікаў капэлы, прыгонны Радзівілаў, працаваў у Слоніме ў 17751780 гадах) і замежныя (нямецкія, чэшскія і італьянскія) спевакі, інструменталісты і дырыжоры (сярод якіх К. Чыпрыяні).

Росквіт дзейнасці капэлы прыпадае на 1780 год. Потым пачынаецца яе заняпад: паменшыў склад — многія замежныя музыканты перайшлі ў Нясвіжскую капэлу Радзівілаў. Часовы ўздым капэла і тэатр перажылі ў канцы 1780-х — пачатку 1790-х гадоў. У 1792 годзе ў аркестры засталося ўсяго 12 музыкантаў, і ён ужо не складаў мастацкага цэлага.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Гісторыя Слоніма
Катэгорыя·Гісторыя тэатра Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак