wd wp Пошук:

Скураеды

Скурае́ды[4] (Dermestidae) — сямейства жукоў падатрада Разнаедныя жукі (Polyphaga).

Цела скураедаў авальнай формы, пакрыта валасінкамі або лускавінкамі. Даўжыня 1,3—12[4] мм. Афарбоўка цёмна-карычневая або чорная са стракатым малюнкам. Галава невялікая. Вусікі кароткія, булавападобныя. Цела лічынак авальнае, верацёнападобнае або паўцыліндрычнае.

Скураед музейны (Anthrenus museorum)

Распаўсюджанне

Скураеды пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды[4]. Найбольшай колькасці і відавой разнастайнасці дасягаюць у раёнах з сухім і гарачым кліматам. Кормяцца жукі сухімі рэчывамі расліннага і жывёльнага паходжання, некаторыя — пылком кветак. Селяцца на трупах жывёл, гнёздах птушак, насякомых, норах грызуноў, пад карой дрэў, на сыравіне жывёльнага паходжання (скура, поўсць, футра і вырабы з іх, вяленая рыба і мяса) і інш. Многія віды з’яўляюцца небяспечнымі шкоднікамі.

Сямейства налічвае каля 900[4] (каля 1200[5]) відаў. На тэрыторыі Беларусі налічваецца 20—30[4] відаў. Сярод іх скураед вяндлінны (Dermestes lardarius), скураед дывановы (Attagenus pissus), скураед залознікавы (Anthrenus scrophulariae), скураед музейны (Anthrenus museorum)[4].

Зноскі

  1. Integrated Taxonomic Information System — 2006. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  2. Ślipiński A., Leschen R. A. B., Lawrence J. F. Order Coleoptera Linnaeus, 1758 // Animal Biodiversity: An Outline of Higher-level Classification and Survey of Taxonomic Richness / пад рэд. Z. Zhang — 2011. — Т. 3148, вып. 1. — С. 203–208. — ISBN 978-1-86977-849-1, 978-1-86977-850-7
  3. Schmitt M., Yves Bousquet‏, Bouchard P. et al. Family-group names in Coleoptera (Insecta) // ZooKeys / T. L. ErwinSofia: Pensoft Publishers, 2011. — Vol. 88, Iss. 88. — P. 1–972. — ISSN 1313-2989; 1313-2970doi:10.3897/ZOOKEYS.88.807
  4. 1 2 3 4 5 6 БелЭн, 2002
  5. КОЖЕЕ́ДЫ // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Жукі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара