wd wp Пошук:

Потавыя залозы

Потавая залоза пазначана лічбай 11

Потавыя залозы (лац.: glandulae sudoriferae) — простыя скурныя трубчастыя залозы ў млекакормячых жывёл і чалавека.

Выпрацоўваюць і выдзяляюць пот, выконваюць выдзяляльную, тэрмарэгулятарную, сігнальную і іншыя функцыі. Таксама ён адыгрывае значную ролю ў сацыяльна-біялагічных працэсах перадачы інфармацыі паміж сысунамі.

Па характары развіцця, будове, тыпу сакрэцыі адрозніваюць апакрынныя залозы і экрынныя залозы. У арганізме потавых залоз значна менш, чым тлушчавых, у многіх млекакормячых жывёл яны адсутнічаюць на абваласелай скуры і сканцэнтраваны на невялікіх участках. Часам уваходзяць у склад спецыфічных скурных залозістых комплексаў — пахучых залоз.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Скура
Катэгорыя·Выдзяляльная сістэма
Катэгорыя·Тэрмарэгуляцыя
Катэгорыя·Залозы