Сколіт вязавы[2], Забалоннік струменісты[3] (Scolytus multistriatus) — від жукоў-даўганосікаў подсемейства караедаў.
Даўжыня цела дарослых насякомых 2-3,8 мм[4]. Цела смаліста-карычнева-чорнае, бліскучае. Вусікі і ногі жоўта-чырвоныя. Галава цёмна-карычнева-чорная або чорная[4].
Насяляюць у рэдкіх вязавых лясах, на ўзлесках і ў мясцовасцях з рэдкімі дрэвамі вязу, але асабліва любяць поймавыя лясы. Асобіны засяляюць ствалы і галіны розных відаў вязу, перш за ўсё моцна аслабленыя старыя і маладыя дрэвы, а таксама ссечаную драўніну[4].