wd wp Пошук:

Караеды

Караеды[1], Забалоннікі[2] (Scolytinae) — група жукоў, якая раней разглядалася ў якасці сямейства Scolytidae, але ў цяперашні час паніжаная ў рангу да падсямейства.

Адпаведна, былыя падсямействы тлумачацца як надтрыбы або асобныя трыбы: забалонікі (Scolytini) або скаліты, лубаеды (Hylesinini) і Platypini.

Сямейства караедаў складаецца з 140 відаў еўрапейскай фаўны (на Беларусі каля 70 відаў), а ўсяго апісана іх больш за 750 відаў. Яны адносяцца да групы чатырохсустаўных жукоў (Tetramera) і прымыкаюць ў ёй вельмі блізка да сямейства шашолак (Curcuilionidae). Самыя буйныя з караедаў ледзь дасягаюць 8 мм у даўжыню, самыя дробныя не больш 1 мм. У тропіках сустракаюцца віды больш за 1,5 см у даўжыню.

Зноскі

  1. Напісанне Караеды ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.44
  2. Напісанне Забалоннікі ў адпаведнасці з Т. І. Машніна. Забалоннікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз., с. 309

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Даўганосікі
Катэгорыя·Караеды