wd wp Пошук:

Сеўт I

Сеўт I (грэч.: Σεύθης Α) — цар Адрыскай дзяржавы ў Фракіі, кіраваў у 424410 гадах да н.э.

Біяграфія

Сеўт быў сынам Спарадака, унукам Тэрэса, меркавана — бацькам Месада і пляменнікам Сіталка (кіраваў у 440424 гадах да н.э.), прыёмнага сына афіняніна Ксенафонта. У 7-й частцы «Анабасіса» Ксенафонт паведамляе пра Сеўта I як пра цара, які заваяваў многія суседнія народы.

У 431 годзе да н.э. Сіталк, па просьбе саюзных яму Афін, адправіўся ў паход супраць Македоніі, сабраўшы войска ў 150 тысяч чалавек. Сеўт суправаджаў Сіталка ў гэтым паходзе і, паддаўшыся на абяцанкі македонскага цара Пердыкі II, які паабяцаў аддаць яму ў жонкі сваю сястру Стратаніку, параіў цару працягваць гэту вайну. Уплыў Сеўта, другога чалавека ў адрыскім войску пасля цара Сіталка, быў такім вялікім, што праз 30 дзён пасля яго пачатку паход на Македонію быў спынены. Пасля вяртання ў Фракію Сеўт ажаніўся з абяцанай яму Стратанікай.

Пасля таго, як Сеўт у 424 годзе да н.э. становіцца царом Адрыскага царства, ён удвая павялічвае даніну, якая выплачвалася яму залежнымі ад яго грэчаскімі гарадамі ўзбярэжжа Эгейскага мора. За гады яго кіравання магутнасць, сіла і багацце фракійскай дзяржавы значна выраслі. Фукідыд у сваім сачыненні «Пелапанеская вайна» піша, што штогадовы даход гэтага царства складаў каля 400 талентаў, і яшчэ столькі ж у золаце і срэбры яму прыносілі выплаты прыбярэжных гарадоў. Фукідыд таксама паведамляе, што Сеўт прытрымліваўся захавання дружалюбных адносін з Афінамі. Акрамя гэтага, старажытнагрэчаскі гісторык выказвае здагадку, што Сеўт быў замяшаны ў смерці свайго сваяка і папярэдніка на троне Сіталка, які загінуў у бітве з трыбаламі, магутным народам, які насялаў паўночны захад Фракіі і не падпарадкоўваўся Адрыскаму царству.

У 411 годзе Сеўт I пачынае вайну з Афінамі за ўладанне паўвостравам Галіпалі. Годам пазней ён цяжка захворвае і памірае. Пасля смерці Сеўта Адрыская дзяржава была падзелена на тры часткі і кіравалася адпаведна Амадакам I, Месадам і Эўрызельмам I

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 410 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Цары фракійскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя да н.э.