wd wp Пошук:

Адрыскае царства

Адрыскае царства IV ст. да н.э.

Адрыскае царсва - фракійская дзяржава, якая існавала на тэрыторыі Балгарыі з 475 года да н.э. па 46 год да н.э. Утварылася пасля сыхода персаў з Фракіі. Пашырэнне дзяржавы наткнулася на супраціўленне грэчаскіх чарнаморскіх полісаў, што выклікала афіна-фракійскую вайну 360-357 гг. да н.э., вынікам якой стала аслабленне Адрыскага царства[1]. У 336 годзе да н.э. яно было разгромлена македонскімі войскамі і ўключана ў склад Македоніі. Але нават плацячы даніну, адрыскія цары захоўвалі аўтаномію да прыхода рымлян. у I стагоддзі да н.э.

У 46 г. да н.э. тэрыторыя царства ўключана ў склад Рымскай імперыі ў якасці асобнай правінцыі Фракія.

Аснову эканомікі Адрыскага царства складаў экспарт хлеба ў Грэцыю[2]. У дзяржаве захоўваліся рода-плямённыя адносіны.

Адрыскія цары

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вовышение Македонии и установление её гегемонии в Греции
  2. Фрако-дакийцы

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Балгарыі
Катэгорыя·Фракія
Катэгорыя·Фракійцы