wd wp Пошук:

Сетыф

Се́тыф[2], Сатыф[2] (араб. سطيف‎‎يف, фр.: Sétif) — горад на паўночным усходзе Алжыра ў правінцыі Сетыф, размешчаны на вышыні каля 1096 м над узроўнем мора.

Забудова горада тыпова каланіяльная, аднак паблізу захаваліся старажытнарымскі некропаль і руіны буйной візантыйскай крэпасці. Тут базуецца футбольны клуб ЕС Сетыф. Насельніцтва 200 тысяч жыхароў (2001).

Гісторыя

Горад нумідыйскага паходжання быў вядомы рымлянам як Sitifis. У 97 годзе імператар Нерва пасяліў тут сваіх ветэранаў. Дзвесце гадоў праз з Маўрэтаніі была адміністрацыйна выдзелена Сітыфенская вобласць. Пасля арабскага нашэсця горад страціў былое значэнне. З 1838 года — месцазнаходжанне французскага гарнізона і цэнтр буйнога сельскагаспадарчага рэгіёна.

Трагедыя

Асноўны артыкул: Сетыфская разня Сутыкненні мясцовых жыхароў з еўрапейцамі ў 1945 годзе панеслі каля 100 жыццяў. У адказ французы правялі карную аперацыю, вядомую як Сетыфская разня. Яе ахвярамі, як мяркуюць, сталі ад 6 да 8 тысяч мясцовых жыхароў. Алжырскі прэзідэнт Абдэль Азіз Бутэфліка назваў Сетыфскую аперацыю 1945 года пачаткам генацыду алжырскага народа.

Зноскі

  1. Sétif (Province Capital, Sétif, Algeria) - Population Statistics, Charts, Map and Location Праверана 9 лютага 2020.
  2. 1 2 БелЭн, 2001

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рымскія калоніі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Гарады Алжыра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай