wd wp Пошук:

Залатавочкі

Залатавочкі, флёрніцы (Chrysopidae) — сямейства насякомых атрада сеткакрылых.

Апісанне

Даўжыня 1—1,5 см. Цела светла-зялёнае. Крылы празрыстыя, светлыя, вясёлкава- або перламутрава-пералівістыя (размах 19—50 мм), з густой сеткай жылак. Вусікі ніткападобныя. Вочы выпуклыя, залацістыя (адсюль назва).

Пашырэнне

Адрозніваецца каля 800 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і Новай Зеландыі. Трапляюцца на лісці дрэў і кустоў. На Беларусі найбольш адзначаны залатавочка звычайная (Chrysoperla carnea) і залатавочка жамчужная (Chrysopa perla).

Асаблівасці біялогіі

Лічынкі і дарослыя — драпежнікі, кормяцца тлямі, шчытоўкамі, вусенямі, кляшчамі, некаторыя — нектарам. Актыўныя ўначы.

Лічынка

Самкі адкладваюць сцябліністыя яйцы кучкамі на лісце розных раслін. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі падоўжаныя, верацёнападобныя, зверху па баках пучкі валаскоў. Зімуюць дарослыя насякомыя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Залатавочкі
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта