Серэна Ватсан (англ.: Sereno Watson; 1 снежня 1826, Канектыкут — 9 сакавіка 1892, Кембрыдж) — амерыканскі батанік.
Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Ельскім універсітэце ў 1847 годзе, далучыўся да экспедыцыі Клерэнса Кінга, стаў батанікам гэтай экспедыцыі. У 1873 годзе быў прызначаны памочнікам па гербарыі ў Гарвардскім універсітэце, пазней стаў куратарам гэтага гербарыя, працаваў на гэтай пасадзе да самай смерці. Апісаў каля 50 відаў раслін.
У гонар навукоўца быў названы род пальмаў Serenoa (серэноя) з Паўночнай Амерыкі.