wd wp Пошук:

Севярын Урускі

Севярын Мацей Леан Уру́скі (польск.: Seweryn Maciej Leon Uruski; 1 ліпеня 1817, г. Львоў — 16 жніўня 1890) — польскі генеалог, геральдык, эканаміст.

Біяграфія

З галіцка-валынскага шляхецкага роду Урускіх, вядомага з пачатку XVI стагоддзя. Сын графа Каэтана Урускага (каля 1784—1827) і графіні Юліі Ванды з Патоцкіх (1788—1876). У 1844 годзе графскі тытул прызнаны ў Аўстрыйскай імперыі, у 1853 года — у Расіі.

У 1853—1859 гадах маршалак шляхты Варшаўскай губерні. Старшыня Герольдыі Каралеўства Польскага, член Дзяржаўнага Савета Каралеўства Польскага.

Палац Урускіх

Уладальнік палаца ў Варшаве, вядомага як палац Урускіх, пабудаванага ў 1844—1847 гадах архітэктарам Анджэем Галонскім[pl], у якім цяпер размешчаны Геалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.

Памёр 16 жніўня 1890 года ў Пізе (Італія).

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па сялянскім пытанні. Разам з А. Касінскім склаў шматтомнае генеалагічнае выданне «Сям’я: Гербоўнік польскай шляхты» («Rodzina: Herbarz szlachty polskiej», т. 1—14, Варшава, 1904—1917; у 1931—1938 гадах А. Владарскі выдаў т. 15 (да прозвішча Рышка) і 6 сшыткаў дадаткаў), значная частка якога прысвечана родам Беларусі і Літвы.

Зноскі

  1. 1 2 Seweryn Uruski // Roglo — 1997. — 8549233 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Губернскія маршалкі варшаўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1817 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1890 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Эканамісты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
Катэгорыя·Геральдысты
Катэгорыя·Памерлі ў Пізе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генеалогі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня