У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Світка.
Сві́тка, сві́та — верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з сукна ў беларусаў, літоўцаў, рускіх і ўкраінцаў. Бытавала да 1930-х гадоў.
Світа як верхняе мужчынскае і жаночае нераспашное адзенне розных слаёў насельніцтва была вядомая з XI стагоддзя. На падставе фрагмента мужчынскай світы XII-XIII стагоддзяў, знойдзенай беларускімі археолагамі ў Віцебску, была зроблена рэканструкцыя. Яна была нерасхінутай вопраткай, без каўняра, прамога крою з доўгімі прамымі рукавамі і зашпількай ад гарлавіны да лініі таліі на 6 гузікаў з гафткамі(руск.) бел. і падпяразвалася поясам з тканіны[1]. Каля в. Перавоз Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці археолагі знайшлі мініяцюрны рукапіс, паводле якога стала магчыма вызначыць крой світы. Яна служыла таксама лёгкім відам вопраткі, накшталт сучаснага пінжака[2].
Мужчынскія світы таго часу былі шарсцянымі і зашпільваліся на ксцяныя, драўляныя, металічныя гузікі або фібулы[3].
Звычайна світкі шылі з даматканага сукна колеру авечай поўсці, святочныя, напрыклад на Украіне, з сукна чырвонага колеру. На поўначы Беларусі шылі світкі прамога крою, у цэнтральных раёнах з адразной і неадразной спінкай, звужанай ў таліі. На Палессі насілі світкі «з вусамі» — клінамі, ушытымі ад таліі па баках да нізу, і ўпрыгожанымі вышыўкай, каляровымі шнурамі. Даўжыня — ніжэй калена.