wd wp Пошук:

Святлана Міхайлаўна Лясовіч

Святлана Міхайлаўна Лясовіч (нар. у 1979 годзе ў Наваполацку) — беларускі філолаг, мовазнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла ў 2002 годзе Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура». У 2002-2005 гадах навучалася ў аспірантуры гэтай жа ВНУ па спецыяльнасці «Беларуская мова».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Беларуская мова» абараніла 19 снежня 2006 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Сістэма колераабазначэння ў мове твораў Уладзіміра Караткевіча: структурна-семантычны, функцыянальны і кагнітыўны аспекты». Навуковы кіраўнік - Юрый Міхайлавіч Бабіч.

У 2010 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Мовазнаўства».

З 2003 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўлялася выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. З 2019 года працуе на пасадзе загадчыка кафедры славянскай філалогіі гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням аналізу мастацкага тэксту, лексікалогіі і лінгвакультуралогіі, кангітыўнай лінгвістыкі і г.д. Сярод іншага, вывучае літаратурную спадчыну і мову твораў Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Сяргея Панізніка і інш.

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Філолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў