wd wp Пошук:

Светлаград

Светлаград (руск.: Светлоград) — горад (з 1965 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пятроўскага раёна Стаўрапольскага края. Насельніцтва 39,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1750 годзе.

Горад размешчаны за 90 км на паўночны ўсход ад Стаўрапаля. Размешчаны ў Перадкаўказзі, на Стаўрапольскім ўзвышшы, на р. Калаўс (прыток Усходняга Маныча). Вузел чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог. Чыгуначная станцыя на галінцы Стаўрапаль — Будзёнаўск, пачатак галінкі на Элісту.

Тэкстыльна-галантарэйная фабрыка, элеватар, харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў, прадпрыемствы чыгуначнага транспарта.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Стаўрапольскага края
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96