wd wp Пошук:

Будзёнаўск

Будзёнаўск (руск.: Будённовск) — горад1799 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Будзёнаўскага раёна Стаўрапольскага края. Насельніцтва 65,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1769 годзе.

Горад размешчаны на рацэ Кума, за 220 км на паўднёвы ўсход ад Стаўрапаля. Дзве чыгуначныя станцыі на галінках да Георгіеўска і Светлаграда.

Хімічная прамысловасць: ТАА «Стаўрален» — горадаўтваральнае прадпрыемства; ААТ «Завод поліэтыленавых труб», ААТ «Электратэкс». Таксама прадстаўлены харчовая прамысловасць, гарбарная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Горад стаў шырока вядомы ў 1995 годзе, калі чачэнскія баевікі на чале з Шамілем Басаевым захапілі больш за 1600 закладнікаў у мясцовай бальніцы. Захоп доўжыўся 6 дзён (з 14 па 19 ліпеня), каштаваў жыцця 105 закладнікам, 11 міліцыянерам і 14 вайскоўцам.

Зноскі

  1. Статистические данные » Буденновск онлайн
  2. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Будзёнаўск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Гарады Стаўрапольскага края