wd wp Пошук:

Саюз Афрыканскіх Дзяржаў

Саюз Афрыканскіх Дзяржаў (фр.: Union des Etats africains) — кароткачасовае аб’яднанне двух (1958), а затым трох (1961) афрыканскіх дзяржаў у Заходняй Афрыцы. Саюз быў палітычна сацыялістычным і панафрыканскім, і ўзначальвалі яго трое афрыканскіх рэвалюцыянераў: Квамэ Нкрума у склад Гане, Ахмед Секу Турэ у склад Гвінеі і Мадзіба Кейта у склад Малі.

Гісторыя

23 лістапада 1958 г. Гана і Гвінея сфармавалі саюз, ён называўся Саюз Гана-Гвінея. У маі 1959 г. было абвешчана што саюз будзе перайменаваны ў Саюз Афрыканскіх Дзяржаў. У маі 1961 г. Малі ўступіла ў саюз. У 1962 г. саюз распаўся з-за таго, што ЗША звярнуліся да Гвінеі, каб апошняя ўстала на бок ЗША ў халоднай вайне, так як Саюз Афрыканскіх Дзяржаў быў саюзнікам СССР.

Сцяг

Сцяг САД (1958-1961)

Калі Саюз Гана-Гвінея быў ​​сфармаваны, сцяг яго быў як сцяг Ганы, толькі з двума чорнымі зоркамі. Зоркі пазначалі колькасць членаў, таму калі ў саюз ўступіла Малі, зорак стала тры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Малі
Катэгорыя·Гісторыя Ганы
Катэгорыя·Гісторыя Гвінеі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1962 годзе