wd wp Пошук:

Сарыкамышскае возера

Сарыкамы́шскае возера[1], Сарыкамыш[1] (туркм.: Sarygamyş köli, узб.: Sariqamish ko‘li) — бяссцёкавае саланаватае возера ў цэнтральнай частцы Сарыкамышскай катлавіны, у Туркменістане і Узбекістане, прыкладна пасярэдзіне паміж Каспійскім і Аральскім морамі. Прыкладна чвэрць возера (паўночна-заходняя) належыць Узбекістану, астатняе — Туркменістану. Возера паступова перасыхае, гэты працэс пачаўся ў старажытнасці.

Геаграфія і гідралогія

Сарыкамышскае возера паўстала ў 1971 годзе ў выніку затаплення калектарна-дрэнажнымі водамі групы Сарыкамышскіх азёр. З 60-х гадоў XX стагоддзя падсілкоўваецца дрэнажнымі водамі праз калектары Дар’ялык і Азёрны, што паступаюць з арашаных зямель на левабярэжжы Амудар’і. Берагі пясчаныя, парэзаныя. Заходняя і паўднёвая часткі возера плыткія. Найбольш нізкія адзнакі дна Сарыкамышскай катлавіны — 40,5 м ніжэй за ўзровень мора. На ўсходнім беразе знаходзіцца крыніца мінеральных тэрмальных вод. На возеры развіта рыбалоўства.

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памежныя азёры
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Азёры Туркменістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Азёры Узбекістана