Сармацкія мяшаныя лясы — тыповы для поўначы Еўропы экарэгіён. Ён складаецца са змешаных умераных і барэальных лясоў. Шырока вядомым прыкладам падобнага лесу з’яўляецца Белавежская пушча. Больш за ўсё распаўсюджаны сармацкі змешаны лес у Скандынавіі, Прыбалтыцы і Фінляндыі, а таксама на поўначы Расіі і Беларусі.
Рэгіён змяшчаецца паміж тайгой і пасам шыракалістых лясоў.
Рэгіён у асноўным складаецца са змешаных лясоў, у ім пераважае дуб звычайны (Quercus robur), елка еўрапейская (Picea abies), якая перастае расці па кірунку да поўдня з-за недастатковага ўвільгатнення, і хвоя звычайная (Pinus sylvestris), пашыраная пераважна ў сухіх месцах.