wd wp Пошук:

Сара Вагенкнехт

Са́ра Ва́генкнехт (ням.: Sahra Wagenknecht; нар. 16 ліпеня 1969, Ена, ГДР) — нямецкі дзяржаўны дзеяч, доктар эканамічных навук, пісьменніца, член Левай партыі Германіі, член Бундэстага, з ліпеня 2004 па ліпень 2009 года — пасол Еўрапарламента, з 2011 года — намеснік старшыні Левай партыі.

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзілася ў Ене. Маці — немка, бацька — іранец, які вучыўся ў Заходнім Берліне і меў магчымасць наведваць яе маці, якая жыла тады ў ГДР, толькі атрымліваючы аднадзённыя візы. Маці працавала ў дзяржарганізацыі. Сара расла спачатку ў вёсцы каля Ены ў бабулі і дзядулі, а з пачаткам вучобы пераехала з маці ва Усходні Берлін.

З 1990 года пачала вывучаць філасофію і нямецкую літаратуру ў Енскім універсітэце і Берлінскім універсітэце імя Гумбальдта. Праз некаторы час кінула навучанне ў Берліне. Перавялася ў Гронінгенскі універсітэт (Нідэрланды), які паспяхова скончыла ў 1996 годзе, абараніўшы ступень магістра.

Палітычная дзейнасць

У пачатку 1989 года ўступіла ў Сацыялістычную адзіную партыю Германіі (СЕПГ). Пасля пераўтварэння СЕПГ у Партыю дэмакратычнага сацыялізму (ПДС) у 1991 годзе была абраная ў нацыянальны камітэт гэтай партыі, далучылася да яе артадаксальнай марксісцкай фракцыі.

На федэральных выбарах 1998 года вылучалася кандыдатам ПДС у Дортмундзе.

На еўрапейскіх выбарах 1999 года была абраная прадстаўніком ПДС у Еўрапейскім парламенце, у якім з’яўлялася членам Камітэта па эканамічных і манетарных справах, а таксама членам еўрапейска-лацінаамерыканскай Асамблеі.

З аб’яднаннем ПДС з партыяй «Праца і сацыяльная справядлівасць — Выбарчая альтэрнатыва» і ўтварэннем у 2007 годзе Левай партыі стала змагацца за пасаду віцэ-старшыні гэтай партыі. На федэральных выбарах 2009 года перамагла ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі. Будучы дэпутатам Бундэстага, стала прадстаўніком ЛПГ па эканамічнай палітыцы. 15 мая 2010 года была абраная віцэ-старшынёй ЛПГ (75,3% галасоў)[6], а 8 лістапада 2011 года першым віцэ-старшынёй ЛПГ (61,8% галасоў)[7].

З жніўня 2012 года — у рэдакцыі газеты Neues Deutschland[8].

У 2018 годзе заснавала моладзевую арганізацыю «Aufstehen»[9].

12 лістапада 2019 года новым сустаршынёй партыйнай фракцыі ў Бундэстагу замест Вагенкнехт стала Аміра Махамед Алі[10].

Погляды

Сара Вагенкнехт прасоўвае ў левай партыі антыкапіталістычную ідэю і крытыкуе дзейнасць партыі ў складзе зямельных кааліцыйных урадаў. Яна падтрымлівае левыя ўрады Лацінскай Амерыкі і з’яўляецца спікерам сеткі салідарнасці з Венесуэлай «Venezuela Avanza». Выступае супраць НАТА, прысутнасці амерыканскай арміі на тэрыторыі ФРГ і ў цэлым супраць сучаснай амерыканскай палітыкі.

Прыватнае жыццё

У 1997 годзе Вагенкнехт выйшла замуж за журналіста, рэжысёра і прадпрымальніка Ральфа Томаса Німаера.

12 лістапада 2011 года былы старшыня СДПГ Оскар Лафантэн публічна заявіў, што яны з Сарай Вагенкнехт «на працягу некаторага часу з’яўляюцца блізкімі сябрамі». Да гэтага моманту яны абодва ўжо жылі асобна ад сваіх мужа і жонкі, хоць Німаер і Вагенкнехт засталіся ў сяброўскіх адносінах[11]. Шлюб Вагенкнехт з Німаерам быў скасаваны ў сакавіку 2013 года, а 21 сакавіка 2015 года стала вядома, што яшчэ да Каляд 2014 года быў таемна заключаны шлюб Вагенкнехт і Лафантэна.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119253925 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://www.faz.net/aktuell/gesellschaft/menschen/geheime-hochzeit-oskar-lafontaine-und-sahra-wagenknecht-haben-geheiratet-13497210.html
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. Wahl des Parteivorstandes(ням.)  (недаступная спасылка). Die Linke. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2014.
  7. DIE LINKE hat Fraktionsvorstand gewählt. Politik(ням.)  (недаступная спасылка). Die Linke im Bundestag (8 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2014.
  8. DIE LINKE hat Fraktionsvorstand gewählt. Politik(ням.)  (недаступная спасылка). Die Linke im Bundestag (8 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2014.
  9. «Вставайте» — против неконтролируемой миграции, за независимость от США и дружбу с Россией(руск.) , Новая газета — Novayagazeta.ru . Праверана 7 лістапада 2018.
  10. Kevin Hagen Aus der Deckung(ням.) . Spiegel (12 лістапада 2019). Праверана 23 мая 2020.
  11. http://www.rg-rb.de/index.php?option=com_rg&task=item&id=4607&

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Левай партыі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ене
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Гронінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены бундэстага Германіі
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Германіі