wd wp Пошук:

Ена

Ена[1], Іена[2] (ням.: Jena [ˈjeːna]) — старадаўні ўніверсітэцкі горад Германіі на рацэ Зале, другі па велічыні пасля Эрфурта горад у зямлі Цюрынгія. Насельніцтва горада — 104 200 чал. (2010).

Горад знакаміты сваім універсітэтам, адкрытым у 1558 годзе, дзе ў цяперашні час навучаецца больш за 20 тысяч студэнтаў. З пабудовай чыгункі ў 1874 годзе Ена паступова ператварылася ў прамысловы цэнтр. У часы ГДР тут размяшчаўся цэнтр оптыка-механічнай прамысловасці — камбінат Carl Zeiss, найбуйнейшае прадпрыемства краіны, на якім працавала каля 60 тысяч чалавек. Carl Zeiss вырабляе большай часткай на экспарт розныя аптычныя прыборы, астранамічнае абсталяванне, светлавыя і электронныя мікраскопы, медыцынскае абсталяванне, фотааб’ектывы, біноклі. Экспартнае значэнне мае і вытворчасць аптычнага шкла, медыкаментаў.

Выбітныя мясціны

Навука і адукацыя

Зноскі

Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
«Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

— Адказ Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

  1. Напісанне Іена ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.7. Мн., 1998, С.170.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Універсітэцкія гарады Германіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Цюрынгіі
Катэгорыя·Ена