wd wp Пошук:

Саншу I

Саншу I Партугальскі (11 лістапада 1154, Каімбра — 26 сакавіка 1212, там жа), вядомы як Засяляцель (парт.: Sancho I o Povoador) — другі кароль Партугаліі. Саншу атрымаў у спадчыну прастол ад бацькі ў 1185 годзе.

Сын Афонсу I Заваёўніка і яго жонкі Мафальды Савойскай.

У 1170 годзе Саншу быў пасвячоны ў рыцары сваім бацькам, каралём Афонсу I, і з таго часу стаў яго правай рукой у адміністрацыйных і ў ваенных справах. У той час незалежнасць Партугаліі (абвешчаная ў 1139 годзе) не была трывала ўстоянай. Каралі Леона і Кастыліі спрабавалі анексаваць краіну, і Каталіцкая царква не спяшалася са сваім блаславеннем і адабрэннем дзяржавы. Партугалія ўступіла ў саюз з каралеўствам Арагон і разам яны ваявалі з Леонам і Кастыліяй. Каб умацаваць саюз, прынц Саншу Партугальскі жаніўся ў 1174 годзе на прынцэсе Дульсе Берэнгер, малодшай сястры караля Альфонса II Арагонскага. Арагон стаў такім чынам першым Пірэнейскім каралеўствам, якія прызналі незалежнасць Партугаліі.

Са смерцю Афонсу I у 1185 годзе Саншу I стаў другім каралём Партугаліі. Каімбра была цэнтрам яго каралеўства; Саншу спыніў войны з суседзямі за кантроль над галісійскімі памежнымі тэрыторыямі. Замест гэтага ён звярнуў усе сілы на поўдзень, супраць Маўрытанскіх абшчын. Першапачаткова ён змог прасунуцца далёка, заняўшы Алгарві і Алентэжу, але ў 1190 годзе вымушаны быў адступіць. З дапамогай крыжакоў ён захапіў Сілвеш у 1191 годзе. Саншу загадаў умацаваць горад і пабудаваў крэпасць, якая з’яўляецца сёння важным помнікам партугальскай і сусветнай культурнай спадчыны.

Аднак ваенную ўвагу неўзабаве зноў прыйшлося звярнуць на поўнач, дзе ўзнікла пагроза партугальскім межам з боку Леона і Кастыліі. Сілвеш зноў быў здадзены Маўрам.

Саншу I надаваў шмат увагі адміністрацыйнай арганізацыі новага каралеўства. Ён акумуляваў дзяржаўную казну, падтрымліваў новыя рамёствы і сярэдні клас камерсантаў. Больш таго, ён стварыў некалькі новых гарадоў і паселішчаў і шмат зрабіў для засялення аддаленых земляў у паўночных хрысціянскіх абласцях Партугаліі пераважна фламандцамі і бургундцамі — завошта і атрымаў сваю гістарычную мянушку — Засяляльнік.

Кароль таксама быў вядомы сваёй любоўю да навукі і літаратуры. Саншу I напісаў некалькі кніг паэм і накіроўваў партугальскіх юнакоў за кошт казны навучацца ў еўрапейскія ўніверсітэты.

Нашчадкі Саншу I

Пабочныя дзеці (уключаючы, але не абмяжоўваючы!)

Зноскі

  1. 1 2 3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1011398133 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Папярэднік:
Афонсу I Заваёўнік
Кароль Партугаліі
11851212
Пераемнік:
Афонсу II
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1154 годзе
Катэгорыя·Бургундская дынастыя (Партугалія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каімбры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бургундская дынастыя (Партугалія)
Катэгорыя·Памерлі ў 1212 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Партугаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Каралі партугальскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1211 годзе