wd wp Пошук:

Салвадор Сабрал

Салвадо́р Віла́р Браамка́мп Сабра́л (парт.: Salvador Vilar Braamcamp Sobral; нар. 28 снежня 1989, Лісабон, Партугалія) - партугальскі спявак, прадстаўнік Партугаліі на Конкурсе песні Еўрабачанне 2017 у Кіеве, дзе запісаў песню «Amar pelos dois», з якою і перамог на конкурсе.

Раннія гады і кар’ера

Нарадзіўся ў Лісабоне, але дзяцінства правёў у ЗША і Барселоне. У 2009 годзе быў удзельнікам трэцяга сезона партугальскай версіі брытанскага талент-шоў Pop Idol[1], дзе заняў 7 месца. Яго сястра, Луіза Сабрал, таксама спявачка, заняла 3-е месца на першым сезоне ”Ідалаў”[2]. У 2017 годзе, пасля перапынку ў 1 год, Партугалія зноў вырашыла ўзяць удзел у Еўрабачанні, а Сабал зрабіўся ўдзельнікам партугальскага адбору на Еўрабачанне Festival da Canção 2017 з песняй ”Amar Pelos Dois[3]. 5 сакавіка ён выйграў адбор і быў накіраваны ў Кіеў. Пераможца Еўрабачання 2017 года.

Дыскаграфія

Альбомы

Назва Дэталі Пікавыя пазіцыі ў чартах
POR
[4]
Excuse Me 25

Сінглы

Назва Год Альбом
«Excuse Me» 2016 Excuse Me
«Nem Eu»
«Amar pelos dois» 2017

Зноскі

  1. A hora da decisão final no Festival da Canção. Jornal de Notícias (5 сакавіка 2017).
  2. O Tivoli foi a casa de Luísa Sobral, Comunidade Cultura e Arte (Portuguese). Праверана 19 сакавіка, 2017.
  3. Conheça os intérpretes da 1.ª Semifinal do Festival da Canção 2017 (Portuguese). ‘RTP.pt’ (18 студзеня 2017). Праверана 19 сакавіка, 2017.
  4. portuguesecharts.com – Discography Salvador Sobral. Hung Medien. Праверана 19 сакавіка, 2017.

Спасылкі

Узнагароды і дасягненні
Папярэднік:
Джамала
з песняй «1944»

Пераможца конкурсу песні Еўрабачанне

2017
Пераемнік:
Нета Барзілай
з песняй «Toy»
Тэмы гэтай старонкі (13):
Партугалія на Конкурсе песні Еўрабачанне 2017
Прадстаўнікі Партугалії на Еўрабачанні
Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2017
Нарадзіліся ў 1989 годзе
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Спевакі і спявачкі Партугаліі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Асобы
Музыканты паводле алфавіта
Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
Нарадзіліся ў Лісабоне
Нарадзіліся 28 снежня
Выхадцы з Лісабона