wd wp Пошук:

Салаўі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Салаўі, значэнні.

Салаўі́[1] (Luscinia) — род птушак з атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes). У залежнасці ад падыходу да класіфікацыі адносіцца альбо да сямейства Драздовыя (Turdidae), альбо да сямейства Мухалоўкавыя (Muscicapidae).

Найбольш вядомы салавей звычайны (Luscinia luscinia); даўжыня цела 17 см з доўгімі ножкамі, вялікімі цёмнымі вочкамі, апярэнне бураватае, хвост трохі руды. Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі (да Усходу да Енісея), да Поўдню да Паўночнага Каўказа. Пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы. Жыве ў волкіх хмызняковых зарасніках, у далінах рэк. Гнёзды на зямлі або вельмі нізка, у кустах. У кладцы 4—6 зеленаватыя альбо блакітныя з плямамі яйкі. Насіджвае толькі самка 13 сутак. Сілкуецца павукамі, насякомымі, чарвякамі, ягадамі.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мухалоўкавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Роды птушак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта