wd wp Пошук:

Салата Аліўе

Аліўе — папулярная ў краінах былога СССР салата, якая лічыцца святочнай, традыцыйнай і навагодняй[4]. Назву атрымала ў гонар свайго стваральніка, шэф-кухара Люсьена Аліўе, які трымаў у Маскве ў пачатку 60-х гадоў XIX стагоддзя рэстаран парыжскай кухні «Эрмітаж». За мяжой таксама вядомая як «Руская салата» або «гусарская салата» (ісп.: Ensalada rusa, балг.: Руска салата, турэцк.: Rus salatası, фр.: salade russe, нідэрл.: huzarensalade). У Расіі аліўе таксама называюць «мясной салатай» і «зімовай салатай».

Гісторыя

Салата аліўе, прыгатаваная па арыгінальным рэцэпце Люсьена Аліўе

Найбольш ранняя публікацыя рэцэпту салаты аліўе, вядомая на цяперашні момант, прыведзена ў часопісе «Наша пища» № 6 за 31 сакавіка 1894 года[5].

У кнізе П. П. Аляксандравай «Руководство к изучению основ кулинарного искусства» (1897) паказаны наступны рэцэпт[6]:

Салат оливье

Необходимые продукты и их пропорция на одну персону.

Рябчики — ½ штуки. Картофель — 3 штуки. Огурцы — 1 штука. Салат — 3-4 листа. Провансаль — 1½ стол. ложки. Раковые шейки — 3 штуки. Ланспик — ¼ стакана. Каперсы — 1 чайная ложка. Оливки — 3-5 штук.

Способ приготовления: Нарезать бланкетами филе жаренного хорошего рябчика и смешать с бланкетами отварного, не рассыпчатого картофеля и ломтиками свежих огурцов, прибавить каперсов и оливок и залить большим количеством соуса провансаль, с добавлением сои кабуль. Остудив, переложить в хрустальную вазу, оформить раковыми шейками, листиками салата латук и рубленным ланспиком. Подавать очень холодным. Свежие огурцы можно заменить крупными корнишонами. Вместо рябчиков можно брать телятину, куропатку и курицу, но настоящая закуска оливье готовится непременно из рябчиков.

Па некаторых звестках, першапачатковы рэцэпт[7][8] салаты такі: 2 рабчыка, цялячы язык, чвэрць фунта паюсной ікры, паўфунта свежай салаты, 25 штук адварных ракаў, паўбанкі пікула, паўбанкі соі-кабуль, два свежых агурка, чвэрць фунта каперсаў, 5 яек укрутую.

Для падліўкі: маянэз правансаль павінен быць прыгатаваны на французскім воцаце з 2 яек і 1 фунта праванскага (аліўкавага) алею[9].

У. А. Гіляроўскі у кнізе «Москва и москвичи» у главе «На трубе» успамінаў: «Считалось особым шиком, когда обеды готовил повар-француз Оливье, ещё тогда прославившийся изобретенным им „салатом оливье“, без которого обед не в обед и тайну которого он не открывал. Как ни старались гурманы, не выходило: то, да не то»[10].

Савецкі аліўе

У савецкі час рэцэпты салаты аліўе неаднаразова змяняліся, адны інгрэдыенты замяняліся іншымі, больш таннымі і даступнымі. Стандартны савецкі аліўе складаўся з 5 інгрэдыентаў:

Усе (акрамя гарошку) нарэзаць кубікамі, змяшаць і заправіць маянэзам.

Прастата вырабу і даступнасць інгрэдыентаў зрабілі гэтую салату надзвычай папулярнай стравай у савецкія гады. Аліўе быў абавязковым атрыбутам савецкага святочнага стала на Новы год і іншыя святы. Іншая назва сучаснага рэцэпту гэтай салаты — «Зімовая». У многіх рэгіёнах СССР для абазначэння дадзенай салаты выкарыстоўвалася менавіта гэта назва, яно ўзнікла з-за таго, што[Крыніца?] яго інгрэдыенты лёгка даступныя ў зімовы час, у адрозненне ад інгрэдыентаў «летніх» салат. У гады перабудовы ў савецкім рэцэпце адбыліся змены: дадалася вараная морква, а ў якасці опцыі сталі магчымыя яблыкі і свежыя агуркі. Варыянт з курыцай замест ялавічыны атрымаў назву «Салата сталічная».

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 (unspecified title) Праверана 22 верасня 2020.
  2. http://archive.li/xyXbq
  3. https://kulinaria1955.ru/holodnye_i_goryachie_zakuski/holodnye_zakuski/salaty_i_vinegrety/salaty_iz_myasa/225-182-salat-iz-pticy-stolichnyj.html
  4. Результаты опроса исследовательской компании «Ромир» на сайте «Русской службы БиБиСи»
  5. К вопросу о классическом «Оливье»
  6. Легенды и мифы Оливье — человека и салата Архівавана 23 лютага 2013.
  7. «Тайну рецепта Оливье унес в могилу»
  8. История салата Оливье
  9. Первоначальный рецепт салата «Оливье»(недаступная спасылка)
  10. Гиляровский В. А. Москва и москвичи. М.: Правда, 1979, с. 127
  11. Книга рекордов России
  12. Мировой рекорд по приготовлению салата «Оливье» установлен в Оренбурге(нявызн.). РИА «Новости» (16 декабря 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2012. Праверана 22 жніўня 2017.
  13. Андрей Компанеец. Оливье подорожал за год на 30,4%(нявызн.). «Труд» (22 декабря 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 22 снежня 2009.
  14. Индекс Оливье: Новогодний салат дешевле всего в Белоруссии
  15. Яна Пашаева, Юлия Аганина. «Индекс оливье»: Во что обойдется новогодний салат?. АиФ, 29 декабря 2010.
  16. Е. Самедова, И. Куприянова, А. Савицкий, А. Майер «Нам не страшен Новый год»: пугающий «индекс оливье»?(нявызн.). Deutsche Welle (30 снежня 2015).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Салаты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Руская кухня
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі