wd wp Пошук:

Сакрэтныя матэрыялы Стрэйнджа

Сакрэтныя матэрыялы Стрэйнджа (англ.: Strange) — брытанскі трылер з элементамі містыкі.

Брытанскі містычны тэлесерыял, вытворчасці BBC. Галоўны герой, святар Джон Стрэйндж, які адмовіўся ад свайго сану пасля абвінавачванняў у шматлікіх забойствах, насамрэч учыненых дэманам, збірае пошукавую каманду, мэта якой не дапусціць надалей падобнага. Часам у пошуках дэманаў дапамагае тэхніка, над якой вядзьмарыць Тобі. Часам паранармальныя здольнасці Кевіна, які адчувае зло без усякіх прыбораў.

Сюжэт

Адлучаны ад царквы святар Джон Стрэйндж (Рычард Койл) расследуе серыю таямнічых з’яў і вядзе адчайную барацьбу са злымі дэманамі, якія замахваюцца на душы і жыцці жыхароў маленькага правінцыйнага гарадка. Медсястра Джуд Эткінс (Саманта Янус) — яго верная і таленавітая памочніца, дапамагае Джону высочваць слугаў сатаны, якія хаваюцца пад маскай звычайных людзей. Кожная серыя — новая гісторыя, у якой адбываюцца неверагодныя падзеі і раскрываюцца змрочныя таямніцы, а развязка заўсёды непрадказальная і нечакана.

У ролях

АкцёрыПерсанажы
Рычард Койл Джон Стрэйндж
Саманта Янус Джуд Эткінс
Эндру Лі Потс Тобі
Іэн Рычардсан Блек
Сэмюэл Барнет Додынгтан
Цімі Лэнг Кевін
Уільям Томлін Джоўі

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 28 мая 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы 2003 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі