wd wp Пошук:

Сайман Рэтл

Сэр Сайман Дэніс Рэтл (англ.: Simon Denis Rattle; нар. 19 студзеня 1955, Ліверпуль) — брытанскі дырыжор.

Біяграфія

Вучыўся фартэпіяна, скрыпцы, выступаў як перкусіяніст. У 1974 годзе скончыў Каралеўскую акадэмію музыкі ў Лондане, вучань Джона Кару.

У 1974—1976 гадах — другі дырыжор Борнмуцкага сімфанічнага аркестра, у 1980—1998 гадах — галоўны дырыжор, а пазней музычны кіраўнік Бірмінгемскага сімфанічнага аркестра. З 1992 года працуе таксама з лонданскім Аркестрам эпохі Асветы.

З 2002 года — галоўны дырыжор Берлінскага філарманічнага аркестра. З 2017 года — галоўны дырыжор Лонданскага сімфанічнага аркестра. Выступаў з найбуйнымі аркестрамі ЗША. Выступаў на цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года.

Зноскі

  1. Simon Rattle // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sir Simon Rattle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119124114 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліверпулі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»