Сабірабад[2] (азерб.: Sabirabad) — горад і адміністрацыйны цэнтр Сабірабадскага раёна Азербайджана. Сабірабад — прыстань на правым беразе Куры (пры ўпадзенні ў яе Аракса).
На тэрыторыі сучаснага Сабірабада ў канцы XIX стагоддзя было пабудавана сяло Петрапаўлаўка, куды ў 1887 годзе перасяліліся ўкраінцы. У пачатку XX стагоддзя сяло пачало развівацца і 8 жніўня 1930 года Петрапаўлаўка стала раённым цэнтрам. 2 кастрычніка 1931 года Петрапаўлаўка была перайменавана ў Сабірабад, у гонар паэта Мірзы Алекпера Сабіра. У лістападзе 1952 года сяло атрымала статус пасёлка, а 4 снежня 1959 года — статус горада.