wd wp Пошук:

Аракс

Аракс (арм.: Արաքս(Aɹakʰs), азерб.: Araz, перс.: ارس, турэцк.: Aras, курд.: Erez) — рака ў Закаўказзі (вытокі і вярхоўі ў межах Армянскага нагор’я на тэрыторыі Турцыі, нізоўі і вусце ў межах Кура-Араксінскай нізіны ў Азербайджане, на значным працягу сярэдняй плыні па Араксе праходзяць межы Арменіі, кантраляванай непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай тэрыторыі і Азербайджана з Турцыяй і Іранам).

Аракс — найбуйнейшы правы прыток Куры.

Даўжыня — 1075 км, плошча вадазборнага басейна — 102 тыс. км². Сярэдні расход вады — 285 м³/с. Несуднаходны. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Араксе размешчаны азербайджана-іранскі гідратэхнічны комплекс «Аракс». Сярод прытокаў: Арпа (Усходні Арпачай).

Да басейна Аракса належыць 76 % тэрыторыі Арменіі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі Азербайджана
Катэгорыя·Рэкі Ірана
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Турцыі
Катэгорыя·Прытокі Куры
Катэгорыя·Рэкі Арменіі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні