wd wp Пошук:

Рэя Сільвія

Рэя Сільвія (лац.: Rhea Silvia), Ілія — у рымскай міфалогіі маці Ромула і Рэма. Паводле адной з версій, набліжаючай заснаванне Рыма да прыбыцця ў Італію Энея, Рэя Сільвія была яго дачкой ці ўнучкай; паводле іншай, больш распаўсюджанай, — дачкой цара Альбы-Лонгі Нумітара (адсюль другая частка імя Рэі Сільвіі — ад лац.: silvus, «лесавік» — мянушка альбо радавое імя ўсіх цароў Альбы-Лонгі), выгнанага сваім братам Амуліем, які захапіў уладу.

Амулій, для таго, каб у Рэі Сільвіі не было дзяцей, зрабіў яе вясталкай. Аднак Рэя Сільвія нарадзіла двух двайнятаў ад бога Марса (ёсць версія, што ад Амулія ў абліччы Марса). За парушэнне абраду бясшлюбнасці, якая давалася вясталкамі, Рэя Сільвія была падвергнутая пакаранню: пасля нараджэння Ромула і Рэма, Амулій загадаў закапаць Рэю Сільвію ў зямлю. Па іншай версіі яна была заключана ў цямніцу альбо кінута ў раку Тыбр. Рэя Сільвія была выратавана Тыберынам, богам ракі Тыбр, і стала яго жонкай.

Памяць

У гонар Рэі Сільвіі названы буйны патройны астэроід (87) Сільвія, адкрыты ў 1865 годзе. У Сільвіі ёсць два спадарожнікі: Ромул S/2001 (87) і Рэм S/2004 (87), названыя ў гонар легендарных братоў — заснавальнікаў Рыма.

У 2011 годзе імем Рэі Сільвіі быў названы найбуйнейшы кратар астэроіда Веста[1], аднак назва кратара пішацца злучна, гэта было рашэннем Міжнароднага астранамічнага саюза і зроблена адмыслова для таго, каб не выкарыстоўваць падвойныя імёны пры найменні такога роду структур[2].

Зноскі

  1. На астэроідзе Веста выяўлена адна з найбуйнейшых гор Сонечнай сістэмы (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 7 лістапада 2011.
  2. Rheasilvia — Кратар Рэясільвія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гераіні рымскіх міфаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Старажытнагрэчаская міфалогія
Катэгорыя·Памерлі ў VIII стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вясталкі