wd wp Пошук:

Ежы Казімір Анцута

Ежы Казімір Анцута (?, Падляшша16 мая 1737) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія

З шляхецкага роду Анцутаў герба «Анцута», родны або стрыечны брат віленскага біскупа Мацея Юзафа Анцуты.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі і ў Рымскім папескім універсітэце «Сапіенца», доктар абодвух правоў. Канонік віленскі ў 17081724, афіцыял з 1714, прэпазіт каралеўскае капліцы святога Казіміра, рэферэндар духоўны літоўскі з 1715. У 1718 сойм з яго прапановы адлічыў са свайго складу дысідэнтаў і забараніў іх далейшае абранне ў склад сойму.

У 1723 прызначаны тытулярным біскупам антыпатрыдскім і суфраганам віленскім. З 1724 плябан новагародскі і ляхавіцкі, кантар віленскі. З 1728 схаластык, з 1731 архідыякан.

Пад імем біскупа Анцуты езуіт С.Сакульскі выдаў дзве кнігі супраць іншаверцаў.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Біскупы антыпатрыдскія
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія
Катэгорыя·Род Анцутаў
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Канонікі віленскія
Катэгорыя·Анцуты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Суфраганы віленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 1737 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вільнюсе