wd wp Пошук:

Гістарычныя Нідэрланды

Ніжнія землі ў 1556—1648 гадах

Гістарычныя Нідэрланды (de Nederlanden), таксама вядомыя як Ніжнія землі — тэрмін для пазначэння сукупнасці гістарычных абласцей у раўнінным цячэнні і ў дэльтах еўрапейскіх рэк Рэйн, Шэльда і Маас: Фландрыі, Галандыі, Брабанта, Эно і іншых. Межы палітычных утварэнняў на тэрыторыі гістарычных Нідэрландаў на працягу стагоддзяў неаднаразова змяняліся. Традыцыйна прылічаныя да гістарычных Нідэрландаў вобласці ў розны час належалі Бургундскаму герцагству, Свяшчэннай Рымскай імперыі (баварцам, аўстрыйцам, Ватыкану і інш.), французскім і іспанскім каралям і г.д. Межы сучаснай дзяржавы Нідэрланды захопліваюць арэал гістарычных Нідэрландаў толькі часткова.

Тэрмін «Ніжнія землі» (англ. Low Countries) не варта выкарыстоўваць замест тэрміна «Гістарычныя Нідэрланды», паколькі першым таксама пазначаюць тэрыторыю трох сучасных краін, Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга, інакш Бенілюкс.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя Бельгіі
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Нідэрландаў
Катэгорыя·Рэгіёны Еўропы