wd wp Пошук:

Прагматычная санкцыя (1549)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прагматычная санкцыя. Прагматычная санкцыя 1549 года — эдыкт імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V аб рэарганізацыі Сямнаццаці правінцый, прыняты ў выкананне планаў па цэнтралізацыі адміністрацыйнага падзелу Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Першапачаткова тэрыторыя Сямнаццаці правінцый з’яўлялася кангламератам феадальных уладанняў, якія ўваходзілі ў Свяшчэнную Рымскую імперыю або падпарадкоўвальных уладарам Францыі, і была вядомая пад назвай Бургундскія Нідэрланды. Прагматычная санкцыя вылучыла гэту тэрыторыю ў асобную палітычную сутнасць, якая стала спадчынным уладаннем дому Габсбургаў. Пасля адрачэння Карла V у 1556 годзе Сямнаццаць правінцый былі ўспадкаваны яго сынам Філіпам II.

Сілком навязваючы адзінства 17 тэрыторыям з розным гістарычным лёсам і рознымі традыцыямі, Прагматычная санкцыя 1549 года падрыхтавала глебу для выбуху народнай незадаволенасці ў Нідэрландскай рэвалюцыі.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Падзеі ў Нідэрландах
Катэгорыя·Гісторыя Люксембурга
Катэгорыя·Бургундыя
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·1549
Катэгорыя·Гісторыя Бельгіі