wd wp Пошук:

Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена

Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена (ням.: Rheinisch-Westfälische Technische Hochschule Aachen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ахен.

Агульная характарыстыка

Рэйнскай-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена з’яўляецца найбуйнейшым універсітэтам па праграмах тэхнічнага навучання ў Германіі з больш чым 47 000 студэнтаў. З 2007 года ўстанова бесперапынна фінансуецца Нямецкім даследчым фондам і Нямецкім навукова-гуманітарным саветам як адзін з адзінаццаці так званых «універсітэтаў дасканаласці» Германіі. На ўніверсітэт рэгулярна прыпадае найбольшая сума знешніх сродкаў сярод усіх нямецкіх універсітэтаў, займаючы першае месца на аднаго выкладчыка і другое ў агульным заліку ў краіне. Універсітэт — сябар-заснавальнік Лігі IDEA, стратэгічнага альянсу пяці вядучых тэхналагічных універсітэтаў Еўропы, а таксама яе нямецкага аналага — TU9. Ён таксама з’яўляецца членам Нямецкага даследчага фонду і сеткі «Top Industrial Manager for Europe».

Факультэты

Зноскі

  1. http://www.rwth-aachen.de/cms/root/Die-RWTH/Aktuell/Pressemitteilungen/Maerz-2018/~pxsh/Professor-Ulrich-Ruediger-wird-Rektor-de/ Праверана 6 верасня 2018.
  2. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1870 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ахен