Рычард Сэмюэл Атэнбора, барон Атэнбора CBE (англ.: Richard Samuel Attenborough, Baron Attenborough; 29 жніўня 1923, Кембрыдж, Вялікабрытанія — 24 жніўня 2014) — англійскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, прадзюсар; лорд. Старэйшы брат вядомага брытанскага натураліста, пісьменніка, рэжысёра дакументальных фільмаў сэра Дэвіда Атэнбора.