wd wp Пошук:

Рычард Адамс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамс.

Рычард Джордж Адамс (англ.: Richard George Adams; 9 мая 1920, Ньюберы, Беркшыр — 24 снежня 2016) — англійскі пісьменнік, вядомы дзякуючы раману-казцы «Карабельны пагорак».

Біяграфія

У 1940—1946 гадах Р. Адамс служыў у брытанскай арміі; удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1948 годзе ён паступіў у Оксфардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў найноўшую гісторыю і літаратуру. У перыяд з 1948 па 1974 год працаваў чыноўнікам міністэрства мясцовага кіравання (які стаў пазней міністэрствам абароны навакольнага асяроддзя).

Пасля выхаду яго бэстсэлераў Насельнікі пагоркаў і Шардзік Р. Адамс кінуў працу ў міністэрстве, стаў прафесійным пісьменнікам і пераехаў на востраў Мэн (у сувязі з больш спрыяльным там падаткаабкладаннем).

Р. Адамс з’яўляецца прэзідэнтам Каралеўскага таварыства па абароне жывёл ад жорсткага абыходжання; балатуючыся на выбарах як незалежны кандыдат-кансерватар, Адамс выступаў за забарону ў Англіі палявання на ліс і за правы жывёл.

Распавядаючы пра гісторыю стварэння свайго першага, найвядомага рамана, Р. Адамс кажа, што ён паўстаў з гісторый пра трусоў, складзеных і расказаных ім сваім дочкам Джуліет і Розамунд падчас частых паездак на выхадныя з іх лонданскай кватэры «на прыроду» у маленькі дамок На пагорках, на паўднёвым захадзе ад брытанскай сталіцы.

У цяперашні час Рычард са сваёй жонкай Элізабет жывуць у мястэчку Уайтчорч, недалёка ад роднага горада Адамса.

Зноскі

  1. Richard Adams // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Richard Adams // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. BBC News: Watership Down author Richard Adams dies aged 96 Праверана 27 снежня 2016.
  4. https://www.watership-down.com/2016/12/27/requiescat-in-pace/
  5. http://web.archive.org/web/20160401151603/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/richard-adams
  6. Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Оксфардзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Пісьменнікі-анімалісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беркшыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных